Перайсці да зместу

Далі (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Далі
大理
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
VIII ст.
Ранейшыя назвы
Тайхэ
Горад з
Плошча
1739 км²
Вышыня цэнтра
2 007 ± 1 м
Афіцыйная мова
кітайская мова
Насельніцтва
771128 чалавек (2020)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+86 (0)872
Паштовы індэкс
671003
Аўтамабільны код
云L
Афіцыйны сайт
dali.gov.cn (кіт.)
Далі на карце Кітая
Далі (горад) (Кітай)
Далі (горад)
Далі (горад) (Кітай)
Далі (горад)

Далі (кіт.: 大理) — горад на захадзе кітайскай правінцыі Юньнань, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай прэфектуры народа бай. Насельніцтва (2020 г.) — 771 128 чалавек.

Далі месціцца за 270 км на паўночны захад ад Куньміна, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Юньнань, на паўднёвым і паўднёва-заходнім берагах возера Эрхай. Сучасны горад уяўляе сабою агламерацыю некалькіх буйных паселішчаў, фактычна ператвораных у гарадскія раёны. Сваю назву ён атрымаў ад аднайменнага старажытнага горада на паўднёва-заходнім беразе. Адміністрацыйная частка, асноўныя транспартныя і прамысловыя прадпрыемствы знаходзяцца ў паселішчы Сягуань на паўднёвым беразе.

Клімат мяккі, блізкі да субтрапічнага. Улетку сярэднія тэмпературы трымаюцца каля +20°C. Узімку — каля +8,5°C, аднак з-за прахалодных вятроў з суседняга Тыбецкага нагор'я могуць падніжацца да –4,2°C. Нярэдкая зімовая з'ява — снегапад. Сярэдняя гадавая норма ападкаў — 1054,8 мм.

У VIIVIII стст. берагі возера Эрхай сталі калыскай цывілізацыі некалькіх горных народаў. У VII ст. тут была створана дзяржава Наньчжаа. Яе сталіцай стаў горад Тайхэ на паўднёва-заходнім беразе. У X ст. першынство перайшло да дзяржавы Далі, якая атрымала сваю назву дзякуючы радовішчам белага мармуру. Сталіца Далі мелі тую ж назву, што і дзяржава, з'яўлялася буйным для таго перыяду гандлёвым горадам. У 1253 г. яна была разбурана падчас нашэсця мангольскага хана Хубілая.

Горад Далі быў пабудаваны нанава на паўднёва-заходнім беразе падчас кіравання імператара Чжу Юаньчжаня (XIV ст.). У 1856 г. ён стаў цэнтрам паўстання кітайцаў-мусульман супраць дынастыі Цын. У 1925 г. горад моцна пацярпеў ад землятрусу. У 1950 г. быў створаны спецыяльны раён Далі ў складзе правінцыі Юньнань, аднак адміністрацыя была перанесена з горада Далі ў суседні Сягуань.

Далі — важны транспартны і турыстычны цэнтр Юньнань. Тут дзейнічаюць аэрапорт і чыгуначная станцыя на лініі Ліцзян — Куньмін. Працягласць гарадскіх аўтамагістраляў — 1335 км (2014 г.). На усходнім і паўднёвым берагах возера Эрхай створаны Зона эканамічнага развіцця Далі і Інавацыйны прамысловы парк Далі, якія прыцягваюць інвестыцыі і прамысловыя рэсурсы з іншых раёнаў Кітая і замежных краін.

Dali даведнік на сайце Wikivoyage